Пошук

Вывеска на штаб-кватэры Кангрэгацыі па справах духавенства Вывеска на штаб-кватэры Кангрэгацыі па справах духавенства 

Італьянец стаў падсакратаром Кангрэгацыі па справах духавенства

Францішак прызначыў намеснікам сакратара Кангрэгацыі па справах духавенства ксяндза Сімонэ Рэну, супрацоўніка гэтай дыкастэрыі, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рэна нарадзіўся ў італьянскім Лечэ 10 ліпеня 1974 года. Стаў святаром у чэрвені 2004 года ў роднай архідыяцэзіі. Вывучаў права ў Каталіцкім універсітэце Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане і атрымаў ступень доктара Кананічнага права ў Латэранскім універсітэце. У сваёй роднай архідыяцэзіі выконваў розныя функцыі: пробашча, кіраўніка душпастырства моладзі і ўніверсітэтаў, суддзі касцёльнага трыбунала, канцлера. У Кангрэгацыі па справах духавенства працуе з 1 кастрычніка 2019 года.
 

09 лютага 2022, 12:40