Пошук

Падчас сустрэчы кананічных дарадцаў пасольстваў пры Святым Пасадзе Падчас сустрэчы кананічных дарадцаў пасольстваў пры Святым Пасадзе 

Высокі ватыканскі дыпламат сустрэўся з дарадцамі пасольстваў

21 лютага 2022 года арцыбіскуп Эдгар Пэнья Пара, які ўзначальвае Аддзел па агульных справах у Дзяржсакратарыяце, прыняў удзел у сустрэчы з кананічнымі дарадцамі пасольстваў пры Святым Пасадзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рэалізаваў ініцыятыву, аб якой паведамляецца ў Twitter Дзяржсакратарыята, пасол Люксембурга пры Святым Пасадзе Жан Клод Кугенер.

Кананічны дарадца пасольства – гэта святар, прызначаны са згоды свайго біскупа Міністрам замежных спраў асобнай краіны. Яго задача – даваць больш шырокае тлумачэнне жыцця і функцыянавання Святога Пасаду, чым звычайна адбываецца ў выпадку прафесійных дыпламатаў. Прадстаўнік духавенства, лягчэй, чым іншыя, можа наладзіць кантакты з святарамі, біскупамі і кардыналамі, якія працуюць у структурах Святога Пасаду і наведваюць Рым.
 

22 лютага 2022, 11:45