Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Выстава калядных ясляў на плошчы св. Пятра

Адкрылася штогадовая выстава “100 батлеек у Ватыкане”. Другі раз запар па прычыне надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыі яна размясцілася на свежым паветры.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На плошчы святога Пятра, у Каланадзе Берніні, размясціліся 126 калядных ясляў з усяго свету. Наведвальнікаў абавязкова зацікавіць кампазіцыя з 100 кілаграмаў шакаладу. Тут ёсць таксама сцэны Божага Нараджэння, зробленыя вучнямі 30 школ рэгіёна Лацыё – з паперы, тканіны, коркі і дрэва. Наведаць выставу можна бясплатна да 9 студзеня 2021 г. з 10.00 да 20.00.

Акрамя таго, 10 снежня ў 17.00 на плошчы святога Пятра адбудзецца інаўгурацыя галоўных святочных ясляў і ёлкі. Сцэну нараджэння Хрыста сёлета выканала карэнная супольнасць Чопка ў перуанскіх Андах. Ёлку падарылі жыхары Даламітаў з аўтаномнай правінцыі Трэнта ў Паўночнай Італіі.
 

07 снежня 2021, 12:56