Пошук

Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі епіскапату Францыі Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі епіскапату Францыі 

Французскія касцёльныя ўлады на сустрэчы з Пантыфікам

Францішак прыняў на аўдыенцыі касцёльныя ўлады Францыі. Апошнім часам візіты кіраўніцтва епіскапату краіны ў Ватыкан сталі рэгулярнымі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча праходзіла ў складаным для мясцовага Касцёла кантэксце, а менавіта праз два месяцы пасля публікацыі дакладу незалежнай камісіі аб злоўжываннях адносна непаўналетніх у касцёльным асяроддзі і пасля нядаўняй нечаканай адстаўкі Мітрапаліта Парыжскага.

Папа чакаў тлумачэнняў біскупаў адносна справаздачы. Пра гэта ён казаў 6 снежня 2021 г. падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце, выказваючы агаворкі адносна вынікаў расследавання і заахвочваючы да асцярожнасці, паколькі гістарычную сітуацыю, як ён патлумачыў, трэба разглядаць паводле герменеўтыкі той эпохі, а не сучаснасці.

Характэрна, што ў канцы лістапада даклад незалежнай камісіі быў раскрытыкаваны Каталіцкай акадэміяй Францыі. Навукоўцы вінавацяць у сур'ёзных метадалагічных памылках, адсутнасці навуковай строгасці і прадузятасці да Касцёла. Крытычны аналіз справаздачы падпісалі восем членаў Акадэміі, у тым ліку яе старшыня Уг Партэлі, вядомыя юрысты і філосаф П'ер Мано.

Яшчэ адна балючая справа для Касцёла ў Францыі – кампанія ў СМІ супраць арцыбіскупа Мішэля Опэці. Папа прызнаўся, што прыняў яго адстаўку, хоць не знайшоў у ім віны, якая заслугоўвала б на гэта. Па словах Францішка, Мітрапаліт Парыжскі стаў ахвярай несправядлівасці, плётак і крывадушнасці.
 

14 снежня 2021, 11:33