Пошук

Папа Францішак і с. Рафаэла Петрыні Папа Францішак і с. Рафаэла Петрыні 

Ватыкан: законніца прызначана Генеральным сакратаром Губернатарата

Упершыню ў гісторыі Генеральным сакратаром Губернатарата Дзяржавы Ватыкан стала жанчына, а яе намеснікам – свецкі вернік. Прызначэнні Папа здзейсніў 4 лістапада 2021 г.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

На пасаду Генеральнага сакратара Губернатарата Францішак прызначыў с. Рафаэлу Пэтрыні, законніцу з кангрэгацыі Францішканак Сясцёр Эўхарыстыі. Манахіня нарадзілася ў 1969 г. у Рыме. Закончыла Міжнародны незалежны ўніверсітэт Гвіда Карлі па спецыяльнасці “паліталогія” і абараніла дактарат на факультэце сацыяльных навук Папскага ўніверсітэта св. Тамаша Аквінскага ў Рыме, дзе цяпер выкладае эканоміку дабрабыту і сацыялогію эканамічных працэсаў. З 2005 г. была супрацоўніцай Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

Падсакратаром Губернатара Дзяржавы Ватыкан Папа прызначыў італьянскага адваката Джузэпэ Пулізі-Алібрандзі, які з 2017 г. быў кіраўніком Аддзела па прававых пытаннях, грамадзянскага стану і натарыяту ў Губернатараце. Ён нарадзіўся ў 1966 г. у Рыме. Закончыў юрыдычны факультэт рымскага ўніверсітэта “Ля Сапіенца”. На службе ў Губернатараце з 2014 г.
 

04 лістапада 2021, 13:35