Пошук

Vatican News
Эдзі Рама падчас сустрэчы з Францішкам Эдзі Рама падчас сустрэчы з Францішкам  (Vatican Media)

Прэм’ер Албаніі наведаў Ватыкан

27 лістапада 2021 г. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Рэспублікі Албанія Эдзі Рама. Затым адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных размоў былі адзначаны добрыя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Албаніяй. Гаворка ішла на тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс: адносіны паміж касцёльнай і грамадзянскай супольнасцямі, унёсак Касцёла на карысць агульнага дабра албанскага грамадства, міграцыя і мір.

Увага была засяроджана таксама на асноўных рэгіянальных пытаннях, у тым ліку сітуацыі на Заходніх Балканах і шляху Албаніі і іншых краін да поўнай інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз.
 

27 лістапада 2021, 13:09