Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Кардынал Грэк: сінадальныя і судовыя працэсы – слуханне Духа

Генеральны сакратар Сінода Біскупаў прыняў удзел у адкрыцці новага навучальнага года ў Studio Rotale – курсах па падрыхтоўцы работнікаў касцёльных судоў, арганізаваных Трыбуналам Рымскай Роты.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кардынал Марыё Грэк заўважыў, што сінадальны і судовы працэс маюць шмат агульных рысаў: і ў адным і ў другім выпадку на іх прадстаўлены бакі з рознымі інтарэсамі, прысутнічае жаданне быць зразуметым, або, прынамсі, паважаным, дыялог і абмен меркаваннямі, існуюць дакладныя правілы правядзення працэса, а таксама ўважлівае слуханне, пошук ісціны, інтэрпрэтацыя знакаў часу і іншыя элементы.

Як у судовым, так і ў сінадальным працэсе гаворка ідзе пра распазнанне для прыняцця рашэння, а для таго, каб яно адпавядала праўдзе, справядлівасці, любові і служыла Божаму Валадарству, фундаментальным з’яўляецца слуханне таго, што Святы Дух кажа Касцёлу.

“Суддзі з’яўляюцца інтэрпрэтатарамі закона hic et nunc. Яно магчыма дзякуючы Духу, улічваючы тое, што рэалізацыяй правасуддзя – гэта адзін з неад’емных аспектаў жыцця Касцёла: па якой жа прычыне таму мы павінны выключаць, што Ён (Дух) не выконвае тут сваёй ролі?”, - сцвердзіў ватыканскі іерарх.

Studio Rotale дзейнічае пры Трыбунале Рымскай Роты з 1909 г. Рэарганізаваныя ў 1945 г. дэкрэтам Пія ХІІ Nihil Antiquius, курсы з’яўляюцца каштоўным і эфектыўным інструментам фармавання будучых работнікаў касцёльных судоў: суддзяў, адвакатаў, пракурораў, абаронцаў сужэнскай повязі.
 

11 лістапада 2021, 10:00