Пошук

Члены і кансультанты Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству з Папам. Ілюстрацыйнае фота. 28.09.2018 г. Члены і кансультанты Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству з Папам. Ілюстрацыйнае фота. 28.09.2018 г. 

Анлайн-асамблея Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству

Наступствы пандэміі для экуменічных адносін і пытанне першынства і сінадальнасці ў экуменічным дыялогу сталі галоўнымі тэмамі пленарнай асамблеі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нарада прайшла ў анлайн-фармаце 10-11 лістапада 2021 г. з удзелам кард. Курта Коха, старшыні Рады, яе членаў і кансультантаў.

Першая сесія была прысвечана наступствам пандэміі COVID-19 для экуменічных адносін. На падставе апытання на гэтую тэму, праведзенага біскупскімі канферэнцыямі і Сінодамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, супрацоўнікі Рады падрыхтавалі сінтэз, у якім вызначылі асноўныя экуменічныя выклікі, да з’яўлення якіх прычынілася пандэмія. Члены і кансультанты Рады падзяліліся сваім вопытам на мясцовым узроўні.

Другую сесію прысвяцілі пытанню першынства і сінадальнасці ў розных напрамках тэалагічнага дыялогу, у якім удзельнічае Каталіцкі Касцёл. На аснове сінтэзу, падрыхтаванага Радай да 25-годдзя энцыклікі Яна Паўла ІІ пра экуменічную дзейнасць Ut unum sint, удзельнікі пленарнага пасяджэння абмеркавалі магчымасці дыкастэрыі ў падтрымцы Сінода на тэму сінадальнасці ў Касцёле.
 

15 лістапада 2021, 11:58