Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія музеі: вырасла колькасць маладых наведвальнікаў

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята выказала задаваленне тым фактам, што ад пачатку пандэміі становіцца ўсё больш і больш наведвальнікаў маладога ўзросту.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Падчас лакдаўна мы былі вельмі актыўныя ў сацыяльных сетках. А калі, пасля аслаблення абмежаванняў, мы нанова адчынілі музеі, сярод наведвальнікаў стала ўсё больш і больш моладзі, чаго даўно не было”, - распавяла Барбара Ята ў інтэрв’ю выданню Panorama. Яна падкрэсліла, што важную ролю ў гэтым адыгралі так званы інфлюенсеры, якія звярнулі ўвагу на прысутнасць Ватыканскіх музеяў у інтэрнэце.

Дырэктар папскай мастацкай скарбніцы прызналася, што калі пачалі ўводзіцца чарговыя абмежаванні падчас пандэмііі, яна шмат думала пра тое, якім чынам можна знаёміць з музейнымі зборамі ў новых умовах.  Выйсцем стаў віртуальны свет. “Нават калі ён не можа замяніць рэальнага свету, але дакладна з’яўляецца вялікай дапамогай”, - дадала яна.

Падчас пандэміі COVID-19 Ватыканскія музеі неаднаразова закрываліся да доўні час. Гэта быў вельмі складаны перыяд для амаль 1000 супрацоўнікаў структуры, але, на шчасце, атрымалася захаваць усе працоўныя месцы, што стала магчыма, у першую чаргу, дзякуючы фінансавай падтрымцы амерыканскай ініцыятывы Patrons of the Arts in the Vatican Museums.
 

05 жніўня 2021, 10:26