Пошук

Vatican News
Паштовая марка і спецыяльны паштовы штэмпель  да 100-годдзя заснавання Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Паштовая марка і спецыяльны паштовы штэмпель да 100-годдзя заснавання Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца 

Ватыканская пошта выпусціла новыя маркі

Ватыканская пошта выпусціла сем новых марак у памяць аб некалькіх гістарычных падзеях. Усе яны з’явяцца ў продажы 8 верасня 2021 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дзве маркі наміналам 1,10 і 1,15 еўра прысвечаны Міжнароднаму эўхарыстычнаму кангрэсу, які пройдзе 5-12 верасня 2021 г. у Будапешце. На завяршальную св. Імшу ў сталіцу Венгрыі прыедзе папа Францішак.

Іншыя маркі прысвечаны 700-годдзю з дня смерці паэта Дантэ Аліг'еры (1265-1321), 450-годдзю з дня нараджэння мастака Мікеланджэла Мэрызі да Караваджа (1571-1610), 100-годдзю Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца і 300-годдзю манаскай Кангрэгацыі пасіяністаў. Акрамя таго, будзе выпушчана марка, прысвечаная 400-годдзю з дня смерці езуіта і тэолага-рэфарматара Раберта Беларміна (1542-1621).

На першую партыю марак нанясуць спецыяльны штэмпель. Яны будуць даступныя ў аддзяленні Пошты на плошчы св. Пятра. Ужо зараз можна зрабіць папярэдні заказ.
 

25 жніўня 2021, 11:19