Пошук

Прафесар Дона Тэа Стрыклэнд Прафесар Дона Тэа Стрыклэнд 

Нобелеўскі лаўрэат па фізіцы сярод новых папскіх акадэмікаў

2 жніўня 2021 г. Францішак прызначыў звычайным членам Папскай акадэміі навук прафесара Дону Тэа Стрыклэнд, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2018 г.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дона Стрыклэнд нарадзілася ў 1959 г. у горадзе Гуэльф у Канадзе. Вывучала інжынерную фізіку ва Універсітэце Макмастара, абараніла доктарскую дысертацыю па фізіцы ў Рочэстэрскім універсітэце ў ЗША, спецыялізуючыся на оптыцы.

У 1985 г Дона Стрыклэнд і яе навуковы кіраўнік Жэрара Муру прапанавалі новую тэхніку атрымання звышмагутных лазерных імпульсаў праз узмацненне цырпіраваных імпульсаў. За гэту тэхналогію ў 2018 г. яны атрымалі Нобелеўскую прэмію.

Даследчыца з’яўляецца прафесарам аптычнай фізікі на факультэце фізікі і астраноміі Універсітэта Ватэрлоа ў Канадзе, членам The Optical Society, дзе займала пасаду віцэстаршыні (2011) і старшыні (2013), а таксама членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

 

02 жніўня 2021, 13:38