Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Green Pass таксама для прышчэпленых ад COVID-19 у Ватыкане

У супрацоўнікаў Святога Пасаду, прышчэпленых ватыканскімі медыцынскімі службамі супраць COVID-19, з’явілася магчымасць атрымаць Green Pass, які дзейнічае ў Еўрапейскім Саюзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З 6 жніўня 2021 г. у Італіі для ўваходу ў культурныя, гастранамічныя і спартыўныя аб'екты патрэбны COVID-сертыфікат. Гэта таксама распаўсюджваецца на Ватыканскія музеі і сады. Для наведвання месцаў культу – базылікі св. Пятра і іншых – ён не патрэбны.

Жыхары і супрацоўнікі Ватыкана з першых месяцаў 2021 г. мелі магчымасць зрабіць прышчэпку вакцынай Pfizer/BioNTech, каб бяспечна працягваць працу і падарожнічаць. Кампанія вакцынацыі і выдача адпаведных сертыфікатаў – гэта афіцыйная працэдура Святога Пасаду ў адпаведнасці з прынятымі сусветнымі і еўрапейскімі стандартамі па барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Пасля некалькіх месяцаў абмежаванняў Святы Пасад аднаўляе дзейнасць з удзелам знешніх гасцей, а таксама падарожжы – у тым ліку папскія. З верасня вяртаюцца візіты ad limina, працоўных сустрэч і замежных камандзіровак становіцца ўсё больш. На кастрычнік запланавана ўрачыстае адкрыццё XVI Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў.
 

10 жніўня 2021, 11:29