Пошук

Vatican News
Вывеска на Апостальскай элемазінарыі ў Ватыкане Вывеска на Апостальскай элемазінарыі ў Ватыкане  

Папская элемазінарыя арганізуе адпачынак для бяздомных

Апостальскі элемазінарый распавёў Vatican News пра арганізацыю летняга адпачынку для рымскіх бяздомных і бедных. Дабрыня ў адносінах да іншых лечыць і вяртаецца да нас вельмі хутка, - адзначыў ён.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Конрад Краеўскі заўважыў, што шмат бяздомных летам выехалі з Рыма і цяпер працуюць на няпоўны працоўны дзень на моры ці ў гарах, дапамагаючы турыстам. Некаторыя з іх па псіхалагічных прычынах не пакідаюць сталіцы, бо тут адчуваюць сябе ўпэўнена.

Кіраўнік папскай дабрачыннай структуры лічыць самым дарагім, што можна прапанаваць тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, – свой час, слуханне і магчымасць быць з імі. Ён дадаў, што дабрыня – гэта незвычайная якасць, якая лечыць іншых і вяртаецца да нас вельмі хутка.

“Мы амаль кожны вечар ездзім з бяздомнымі на мора. (...) Праводзім там каля дзвюх гадзін, а потым разам едзем на піцу, калі мы на моры, або на знакамітую паркэту з Арычы. (...) У нас на пляжы ёсць ручнікі, шорты і ўсё неабходнае, нават кепкі. (...) Гаспадары рэстаранаў ставяцца да нас добра. Яны ведаюць, што гэта павінна быць спецыяльнае меню, таму што госці асаблівыя, але і таму, што аплачвае гэтыя абеды Святы Айцец, таму іх можна лічыць па-сапраўднаму папскімі", - распавёў кардынал Краеўскі.
 

17 жніўня 2021, 11:37