Пошук

Эманюэль Шарпанцье Эманюэль Шарпанцье 

Чарговы нобелеўскі лаўрэат у ліку папскіх акадэмікаў

10 жніўня 2021 г. Святы Айцец прызначыў звычайным членам Папскай акадэміі навук французскага вучонага Эманюэль Шарпанцье, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2020 г.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Даследчыца нарадзілася ў 1968 г. у Жувізі-сюр-Орж на поўначы Францыі. Яе навуковыя працы прысвечаны пераважна мікрабіялогіі, біяхіміі і генетыцы. Шарпанцье з’яўляецца заснавальніцай і навуковым кіраўніком Даследчага цэнтра патагенаў імя Макса Планка ў Берліне, прафесарам шэрагу еўрапейскіх універсітэтаў, членам акадэмічных устаноў Германіі, Аўстрыі, Швецыі, ЗША, Ганконга.

У 2020 г. сумесна з Джэніфер Дудна атрымала Нобелеўскую прэмію па хіміі за распрацоўку метаду рэдагавання геному.
 

10 жніўня 2021, 12:41