Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Епіскапаты сямі краін наведаюць Ватыкан у бліжэйшыя месяцы

Канферэнцыі Біскупаў сямі краін прыбудуць у Рым у бліжэйшыя месяцы ў рамках візіту аd limina Аpostolorum. Амаль цягам году такія візіты не праводзіліся ў сувязі са складанай эпідэмічнай сітуацыяй.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Першымі, пасля вымушанага перапынку, у Ватыкан прыбудуць біскупы Францыі. Епіскапат гэтай краіны пачаў наведваць структуры Рымскай курыі ў савікаку 2020 г., але ў сувязі з успышкай каронавіруса візіт трох груп французскіх іерархаў быў адменены. Яны будуць прыняты ў Ватыкане ў верасні 2021 г.

Затым пройдзе візіт ad limina польскага епіскапату. Біскупы гэтай краіны, падзеленыя на чатыры групы, будуць наведваць ватыканскія структуры і сустракацца са Святым Айцом на працягу ўсяго кастрычніка.

Інфармацыйнае агенцтва КАІ заўважыла, што да канца лютага 2022 г. з візітам у Ватыкан прыбудуць таксама біскупы Чэхіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Іспаніі і Люксембурга.

Ad limina Apostolorum – “да апостальскіх парогаў” – гэта перыядычныя візіты біскупаў з усяго свету, падчас якіх яны сустракаюцца з Папам, наведваюць ведамствы Рымскай курыі, абмяркоўваючы розныя аспекты дзейнасці Касцёла ў сваёй краіне. Акрамя таго, іерархі цэлебруюць св. Імшы ў чатырох папскіх базыліках.

07 жніўня 2021, 10:48