Пошук

Vatican News
 Пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях. Архіўнае фота Пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях. Архіўнае фота  (Vatican Media)

Зацверджаны баланс Святога Пасаду за 2020 г.

14-15 ліпеня 2021 г. праходзіла пасяджэнне Рады па эканамічных пытаннях. Узначаліў сустрэчу яе старшыня, нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На асамблеі ў Ватыкане таксама прысутнічалі кардынал П'етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кс. Хуан Антоніа Герэра Алвес, прэфект Сакратарыята па эканамічных пытаннях, і Алесандра Касіні Рыгіні, Генеральны рэвізор.

Тэмай сустрэчы стала зацвярджэнне канчатковага балансу Святога Пасаду за 2020 г., прадстаўленага прэфектам Сакратарыята па эканамічных пытаннях, і разважанне аб далейшай інвестыцыйнай палітыцы.

Наступнае пасяджэнне запланавана на верасень 2021 г.
 

16 ліпеня 2021, 11:14