Пошук

Падчас працэсу па фінансавых інвестыцыях Дзяржаўнага сакратарыята ў Лондане Падчас працэсу па фінансавых інвестыцыях Дзяржаўнага сакратарыята ў Лондане 

Ватыкан: працяг суда па фінансавых злоўжываннях – у кастрычніку

Суд над абвінавачанымі ў справе, звязанай з фінансавымі інвестыцыямі Дзяржаўнага сакратарыята ў Лондане, пачаўся 27 ліпеня 2021 г. перад трыбуналам Дзяржавы Ватыкан.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пазоў быў накіраваны супраць духавенства і свецкіх, супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята і высокапастаўленых чыноўнікаў тагачаснага Бюро фінансавай інфармацыі, а таксама старонніх асоб – прадстаўнікоў свету міжнародных фінансаў. Сярод іх – былы Субстытут у Дзяржаўным сакратарыяце і прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынал Анджэла Бэчу. Наступнае пасяджэнне адбудзецца 5 кастрычніка 2021 г.

Першае слуханне па справе доўжылася сем гадзін і прадугледжвала працэдурныя дэбаты. У шматфункцыянальнай зале Ватыканскіх музеяў прысутнічалі толькі кардынал Анджэла Бэчу і мансеньёр Маўра Карліна. Апостальская Сталіца і Інстытут рэлігійных спраў далучыліся да судовага працэсу ў якасці грамадзянскіх абвінаваўцаў, даручыўшы абарону сваіх інтарэсаў Паоле Сэвэрына, былой Міністру юстыцыі Італіі.

Адвакат Фабіа Вільёнэ, абаронца кардынала Бэчу, апратэставаў адсутнасць матэрыялаў допыту мансеньёра Альберта Перласкі і запатрабаваў доступу да іх.

У 15.22 пасяджэнне было перапынена і Суд выйшаў на нараду, якая працягвалася гадзіну дваццаць хвілін. У 16.43 старшыня Ватыканскага трыбунала Джузэпэ Піньятонэ адмяніў ордэр на арышт Рафаэле Мінчонэ, выдадзены 19 чэрвеня 2020 г., і пастанавіў, што справы ўсіх адсутных, за выключэннем мансеньёра Карліна, кардынала Бэчу і спадара Торцы, які не прысутнічаў на першым пасяджэнні з прычыны законнай перашкоды, будуць разглядацца завочна. Піньятонэ пакінуў за сабой права каментаваць усе запыты, зробленыя бакамі, застаючыся адкрытым для далейшых запытаў на доступ да аўдыя- і відэафайлаў або дакументаў. Ён папрасіў памочніка пракурора Алесандра Дзідзі вярнуць копіі камп'ютэрных носьбітаў да 21 верасня, бакі – падаць хадайніцтвы і просьбы да 4 кастрычніка. Нарэшце, ён прызначыў чарговае слуханне на 5 кастрычніка 2021 г. у 9.30.
 

28 ліпеня 2021, 12:03