Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: поўны адпуст з нагоды Сусветнага дня пажылых людзей

22 чэрвеня 2021 г. Апостальская пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт аб устанаўленні магчымасці атрымання поўнага адпуста з нагоды І Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Поўны адпуст змогуць атрымаць дзядулі, бабулі, пажылыя людзей і ўсе вернікі, якія 25 ліпеня 2021 г., натхнёныя духам пакаяння і міласэрнай любоўю, прымуць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі, якую папа Францішак узначаліць у базыліцы св. Пятра, ці іншых набажэнствах, што будуць праходзіць ва ўсім свеце. Адпуст можа быць ахвяраваны за душы ў чыстцы. Для яго атрымання неабходны тры звычайныя ўмовы (сакрамэнтальная споведзь, эўхарыстычная Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца).

Поўны адпуст у гэты дзень змогуць атрымаць таксама вернікі, якія прысвецяць належны час адведванню, фізічнаму ці з дапамогай сродкаў камунікацыі, пажылых людзей, што знаходзяцца ў патрэбе або маюць цяжкасці (хворых, пакінутых, няпоўнаспраўных і інш.)

“Поўны адпуст можа быць таксама атрыманы пры адсутнасці прывязанасці да якога-кольвечы граху і пры намеры як мага хутчэй выканаць тры абавязковыя ўмовы, хворымі пажылымі людзьмі і ўсімі, хто па сур’ёзнай прычыне не можа выйсці з уласнага дому, калі яны духоўна далучацца да набажэнстваў, што будуць праходзіць з нагоды Сусветнага дня, і ахвяруюць Міласэрнаму Богу свае малітвы, пакуты і цярпенні, асабліва падчас трансляцыі праз тэлебачанне, радыё і новыя сродкі грамадскай камунікацыі, слоў Найвышэйшага Пантыфіка і цэлебрацый”, - гаворыцца ў дэкрэце.

Каб аблегчыць атрыманне боскага прабачэння Апостальская пэнітэнцыярыя настойліва просіць святароў быў даступным для ўдзялення сакрамэнту споведзі.

Дэкрэт быў падпісаны 13 мая 2021 г. кардыналам Маўра П’ячэнца, Вярхоўным пэнітэнцыярыем, і кс. Кшыштафам Нікелем, рэгентам Апостальскай пэнітэнцыярыі.
 

22 чэрвеня 2021, 12:19