Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад прыняў рэгламент аб заключэнні дзяржаўных кантрактаў

У Ватыкане быў абнародаваны Рэгламент выканання Апостальскага ліста пад назвай “Правілы празрыстасці, кантролю і канкурэнцыі дзяржаўных кантрактаў Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан” ад 19 мая 2020 г.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дэкрэт, які складаецца з 49-ці артыкулаў і 7 дадаткаў, быў прыняты а. Хуанам Антоніа Герэрам Алвесам, прэфектам Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы і Папскім дэлегатам па інтэрпрэтацыі і выкананні motu proprio, у тым ліку ў святле іншых палажэнняў вучэння Касцёла.

Дакумент тычыцца ўсіх кантрактаў на паслугі, набыццё матэрыялаў і выкананне прац, якія заключаюцца Дыкастэрыямі і іншымі ўстановамі Рымскай курыі, структурамі, якія звязаны з Апостальскай Сталіцай ці адносяцца да яе, а таксама юрыдычнымі асобамі, указанымі ў спісе, зацверджаным па прапанове Сакратарыята па эканамічных пытаннях.

Падкрэсліваецца, што ўся дзейнасць, звязаная з кантрактамі на падрады рэгулюецца інструкцыямі Сакратарыята па эканамічных пытаннях па ўзгадненні з Адміністрацыяй маёмасці Апостальскай Сталіцы і ў адпаведнасці з працэдурамі, устаноўленымі для фарміравання бюджэту.

У тэксце ўдакладняецца, што суб’екты эканамічнай дзейнасці, у адносінах да якіх вядзецца расследаванне, адносна спробы ці здзяйснення злачынстваў, выключаюцца з удзелу ў працэдуры прамога заключэння кантрактаў і рэгістрацыі ў рэестры эканамічных аператараў.

Адзначаецца, што субпадрады не могуць перавышаць 30% кошту падраду, а выбар пастаўшчыка паслуг павінен праводзіцца праз тэндар, які прадугледжвае “наданне балаў у загадзя прадугледжанай прапорцыі”. Выключэннем з’яўляюцца толькі крайне неакладныя працы, пры выкананні якіх трэба як мага хутчэй прадставіць дакументацыю, якая пацвярджае іх тэрміновасць.
 

22 чэрвеня 2021, 13:36