Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад працягвае дапамагаць у барацьбе з каронавірусам

Апостальская Сталіца набыла чарговую партыю медыцынскага абсталявання, неабходнага для дамамогі хворым з каронавірусам у некаторых краінах Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Акіяніі і Блізкага Усходу.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У той як працягваецца інтэнсіўная кампанія па вакцынацыі ў найбольш багатых краінах, надзвычайная эпідэмічная сітуацыя яшчэ застаецца вельмі цяжкай у многіх больш бедных частках свету”, - гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, якое было апублікавана 17 чэрвеня 2021 г.

Адзначаецца, што “Апостальская элемазінарыя набыла чарговую партыю апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і адправіла іх, разам з іншымі медыцынскімі матэрыяламі, у некаторыя краіны, у якіх існуе патрэба ў такім жыццёва важным абсталяванні”.

Апараты будуць дастаўлены дыпламатычнымі кур’ерамі ў нунцыятуры ў адпаведных краінах, якія размяркуюць іх паміж ужо вызначанымі медыцынскімі ўстановамі. Паведамляецца, што ў Бразілію і Індыю было адпраўлена па 6 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, у Калумбію і Аргентыну – па 5, у Чылі і Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку – па 4, у Балівію і Сірыю – па 3, а ў Папуа Новую Гвінею – 2 апараты.
 

18 чэрвеня 2021, 09:27