Пошук

Эксперты Moneyval з візітам у Ватыкане. 2020.09.30 Эксперты Moneyval з візітам у Ватыкане. 2020.09.30 

Міжнародныя эксперты далі ацэнку ватыканскім фінансам

Апостальская Сталіца павітала даклад Moneyval, у якім утрымліваюцца далейшыя рэкамендацыі па фінансавай бяспецы і празрыстасці. Дакумент апублікавалі 9 чэрвеня 2021 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Прызнаючы эфектыўнасць мер, прынятых усімі органамі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, улады Апостальскай Сталіцы аднаўляюць сваё абавязацельства працягваць працаваць у поўнай адпаведнасці з лепшымі міжнароднымі стандартамі і з гэтай мэтай уважліва прааналізуюць рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў справаздачы”, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве па выніках міжнароднай праверкі.

Упершыню Moneyval у сваім дакладзе адзначыў эфектыўнасць метадаў барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, якія выкарыстоўваюцца Апостальскай Сталіцай і Дзяржавай Ватыкан, - заўважыў у інтэрв’ю Vatican News старшыня ватыканскага Упраўлення па наглядзе і фінансавай інфармацыі.

Сярод праблем, над якімі міжнародныя эксперты рэкамендавалі яшчэ папрацаваць, прызнаўся Кармэла Барбагала, знаходзіцца сістэма правасуддзя, у прыватнасці, хуткасць судовых працэсаў і стрымліваючы эфект судовых прысудаў у Ватыкане.

Камітэт экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер барацьбы з адмываннем грошай – рэгіянальная група, у задачу якой уваходзіць распаўсюджванне палітыкі міжнародных стандартаў у галіне процідзеяння адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму на краіны Еўропы. Moneyval з'яўляецца падкамітэтам Еўрапейскага камітэта Савета Еўропы па праблемах злачыннасці.
 

09 чэрвеня 2021, 10:57