Пошук

Vatican News
Габрыэла Гамбіна Габрыэла Гамбіна 

Гамбіна: сужонкі і пастыры ўзаемаадказныя за евангелізацыю

Фармацыя хрысціянскіх сужонкаў – гэта сфера, у якую неабходна ўкладаць больш сіл, бо без яе сем’і не будуць усведамляць сваёй ролі ў місіі Касцёла, - лічыць падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Недахоп належнай фармацыі выяўляецца ў вельмі абмежаванай колькасці сем’яў, гатовых дапамагаць у суправаджэнні іншых сем’яў на ўзроўні парафій і іншых касцёльных супольнасцей, - падкрэсліла Габрыэла Гамбіна, падводзячы выніку чатырохдзённага вэбінару аб стратэгіяй душпастырскага выкарыстання Апостальскай адгартацыі Францішка Amoris laetitia. Анлайн-форум праходзіў 9-12 чэрвеня 2021 г.

На яе думку, важна падкрэсліваць, што хрысціянскія сем’і маюць душпастырскую суб’ектнасць, якая грунтуецца на хросце і сакрамэнце сужэнства, і дае ім права браць на сябе ініцыятыву, напрыклад, у фармацыі іншых свецкіх вернікаў ці запуску канкрэтных душпастырскіх праектаў. Гэта можа дазволіць “пераадолець тое status quo, якое Францішак рознымі спосабамі заклікае пакінуць, каб даць новы імпульс вядучай ролі свецкіх”.

“Цэнтральным пунктам душпастырскіх змен, неабходных для евангелізацыі сем’яў сёння, з’яўляецца жыццё ўзаемаадказнасцю паміж сужонкамі і пастырамі”, - дадала Гамбіна ў інтэрв’ю Vatican News.

Падсакратар ватыканскай Дыкастэрыі звярнула ўвагу на фундаментальную ролю сведчання хрысціянскіх сем’яў у сучасным індывідуалістычным грамадстве. Хрысціянскія сужонкі і заручаныя могуць быць “жывым уцелаўленнем магчымай любові, па-сапраўднаму хрысціянскай любові”. Сучасная моладзь не патрабуе тэорый, але канкрэтных прыкладаў, якія пакажуць, што жыццё, збудаванае на непарыўнасці сужэнства, з’яўляецца сапраўды магчымым, - падкрэсліла Габрыэла Гамбіна.
 

15 чэрвеня 2021, 11:52