Пошук

Vatican News
Біскуп Лазарус Ю Хын Сік падчас Імшы з Францішкам Біскуп Лазарус Ю Хын Сік падчас Імшы з Францішкам  

Францішак прызначыў новага прэфекта ключавой дыкастэрыі

Святы Айцец прызначыў карэйскага біскупа Лазаруса Ю Хын Сіка прэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства, адначасова прызнаўшы за ім тытул арцыбіскупа-біскупа Тэджонскага.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У паведамленні, абнародаваным Святым Пасадам, гаворыцца, што папярэдні прэфект, кардынал Бэньяміна Стэла працягне кіраваць вышэйзгаданай Кангрэгацыяй да прыбыцця пераемніка.

Ю Хын Сік нарадзіўся 17 лістапада 1951 г. у Нонсане, на захадзе Паўднёвай Карэі. Святарскае пасвячэнне атрымаў у снежні 1979 г. У чэрвені 2003 г. быў прызначаны біскупам-каад'ютарам Тэджона. Кіраваць дыяцэзіяй пачаў 1 красавіка 2005 г.

У кампетэнцыі Кангрэгацыі па справах духавенства знаходзяцца больш за 410 тыс. каталіцкіх святароў па ўсім свеце.
 

11 чэрвеня 2021, 12:50