Пошук

Vatican News
Кардынал Джавані Батыста Рэ Кардынал Джавані Батыста Рэ 

Дэкан Калегіі кардыналаў на тэму законапраекта аб гоматрансфобіі

Кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў, лічыць, што італьянскі законапраект аб гоматрансфобіі пад выглядам абароны ЛГБТ-асяроддзя істотна абмяжуе магчымасць дыскусій на дадзеную тэму.

Ян Глінскі - Vatican News

Святы Пасад звярнуўся з вуснай заявай да італьянскага Міністэрства замежных спраў, у якой гаворыцца, што прыняцце такога закона парушыць гарантаваныя канкардатам правы ў сферы свабоды слова, думкі і адукацыі.

Кардынал Рэ запэўніў, што, насуперак спекуляцыям СМІ, прапанова зрабіць вусную заяву выйшла ад Пантыфіка. Іерарх падкрэсліў, што ў гэтым пытанні Святы Пасад імкнецца да дыялогу з італьянскім урадам, паколькі роля каталіцызму ў Італіі з’яўляецца адмысловай і бясспрэчнай.

На думку дэкана Калегіі кардыналаў, нягледзячы на секулярызацыю, душы многіх італьянцаў застаюцца закаранёнымі ў хрысціянстве. У гэтым кантэксце іерарх працытаваў італьянскага філосафа-атэіста Бэнэдэта Крочэ: мы не можам не называцца хрысціянамі.
 

25 чэрвеня 2021, 12:48