Пошук

Vatican News
Падчас Сінода Біскупаў у Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Падчас Сінода Біскупаў у Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Біскуп, святар і свецкая верніца – кансультанты Сінода Біскупаў

4 мая 2021 г. у Ватыкане апублікавалі імёны трох асоб, якія стануць кансультантамі на бліжэйшым Сінодзе Біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Францішак прызначыў на гэтыя пасады: італьянскага іерарха, арцыбіскупа Мадэны-Нананталі Эрыа Кастэлучы; мансеньёра П'еранджэла Сэквэры, дэкана Папскага тэалагічнага інстытута імя Яна Паўла II па пытаннях сужэнства і сям'і; а таксама Мірыям Війленс, прафесара Эрфурцкага ўніверсітэта ў Германіі.

Галандка Мірыям Війленс, эксперт па Кананічным праве, з 2018 г. уваходзіць у склад Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

60-гадовы арцыбіскуп Кастэлучы з'яўляецца віцэ-старшынёй італьянскага епіскапата, а з 2017 г. – кансультантам Кангрэгацыі па справах духавенства.

76-гадовы кс. П'еранджэла Сэквэры кіруе Папскім тэалагічным інстытутам імя Яна Паўла ІІ з 2016 г.
 

04 чэрвеня 2021, 13:14