Пошук

Vatican News
Папа Францішак і арцыбіскуп Іван Юркавіч. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і арцыбіскуп Іван Юркавіч. Ілюстрацыйнае фота 

Арцыбіскуп Іван Юркавіч прызначаны нунцыем у Канадзе

5 чэрвеня 2021 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Святы Айцец прызначыў арцыбіскупа Івана Юркавіча на пасаду Апостальскага нунцыя ў Канадзе.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

68-гадовы ватыканскі дыпламат славенскага паходжання з 13 лютага 2016 г. быў Пастаянным назіральнікам Святога Пасаду пры структурах ААН у Жэневе і Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама прадстаўніком Святога Пасаду пры Сусветнай арганізацыі па міграцыі.

Арцыбіскуп Юркавіч знаходзіцца да дыпламатычнай службе з 1984 г. Пасля вучобы ў Папскай касцёльнай акадэміі працаваў у нунцыятурах у Паўднёвай Карэі і Калумбіі, прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Расійскай Федэрацыі, быў дарадчыкам у Дзяржаўным сакратарыяце па пытаннях Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

28 ліпеня 2001 г. св. Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Беларусі. Гэту пасаду іерарх займаў да 2004 г. Потым быў прадстаўніком Папы ва Украіне (2004-2011 гг.), у Расіі (2011-2016 гг.) і па сумяшчальніцтве ва Узбекістане (2011-2016 гг.). Пасля гэтага выконваў дыпламатычнае служэнне ў міжнародных арганізацыях у Жэневе.
 

05 чэрвеня 2021, 12:16