Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі сімпозіум: роля Касцёла ва ўмацаванні дэмакратыі

У краінах, дзе дэмакратыя маё ўсё яшчэ слабыя карані, Касцёл пакліканы да ўмацавання дэмакратычных структур у грамадстве і фарміравання сумлення палітыкаў.

Ян Глінскі - Vatican News

Пра гэта гаварылася на міжнародным анлайн-сімпозіуме Стан здароўя дэмакратыі ў свеце. Ён быў арганізаваны Папскім грыгарыянскім універсітэтам у супрацоўніцтве з езуіцкім цэнтрам Astalli, які дапамагае бежанцам.

На думку ўдзельнікаў сустрэчы, эпідэмічны крызіс і лакдаўн значна аслабілі дэмакратыю, прывялі да ўзмацнення аўтарытарных рэжымаў і ўдарылі па грамадзянскіх свабодах. Гэта адбываецца і на Блізкім Усходзе, і ў Еўропе.

Падчас форуму, між іншым, абмяркоўвалася сітуацыя ў М’янме, якую прадставіла Чэчылія Брыгі, генеральны сакратар таварыства Італія-М’янма. Разам. “Надзею на змены дае факт, што праз сто дзён пасля перавароту грамадства ў гэтай краіне пачынае разумець: яго сіла заключаецца ў адзінстве і пераадоленні этнічных падзелаў”, - адзначыла яна.

Грамадскі дзеяч лічыць, што важным жэстам блізкасці з народам, які пакутуе, стане св. Імша ў інтэнцыі М’янмы, якую Францішак будзе цэлебраваць 16 мая 2021 г. у ватыканскай базыліцы.

Згаданы анлайн-форум з’яўляецца першым з трох запланаваных. Два наступныя адбудуцца 19 і 26 мая на тэму дэмакратыі ва ўмовах лакдаўна і міграцыі ў перыяд пандэміі.
 

14 мая 2021, 14:26