Пошук

Vatican News
Плакат фільма Яўгена Афінееўскага "Францішак" Плакат фільма Яўгена Афінееўскага "Францішак" 

Ватыканская прэм’ера фільма пра Францішка

24 мая 2021 г. вечарам пасля паказу дакументальнага фільма “Францішак”, арганізаванага рэжысёрам і Фондам Laudato si ', Пантыфік сустрэўся з удзельнікамі ватыканскай прэм’еры.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

Папа накіраваўся ў атрыум Залы Паўла VI і паразмаўляў з бяздомнымі і бежанцамі, запрошанымі для прагляду фільма. Потым ён вярнуўся ў Дом св. Марты, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Каля 100 бедных атрымалі харчовыя пакеты, ахвяраваныя арганізатарамі.

Фільм канала Discovery распавядае пра гісторыю папства аргентынскага кардынала Хорхэ Берголіа. Больш за ўсё ўвагі ў ім надаецца гісторыям тых, на каго ў розных месцах па ўсім свеце паўплываў Папа з Буэнас-Айрэса.

Рэжысёр фільма – оскараўскі намінант Яўген Афінееўскі – прапануе гледачу вельмі асабісты партрэт Пантыфіка, які падыходзіць нават да самых спрэчных пытанняў сучаснасці з пакорай і мудрасцю. Фільм закранае такія хвалюючыя грамадства тэмы, як змяненне клімату, міграцыя і бежанцы, правы і магчымасці жанчын, пандэмія каронавіруса і іншыя. Акрамя гутарак з Папам у фільм увайшлі інтэрв'ю з тымі, хто адыграў ролю ў яго станаўленні і суправаджаў яго на працягу жыццёвага шляху.

Фільм Францішак – гэта партрэт чалавека, які прысвяціў жыццё таму, каб аб'яднаць людзей на карысць сусветнай супольнасці.
 

25 мая 2021, 09:47