Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад да будыстаў: выбраць культуру дыялогу ў якасці шляху

“Будысты і хрысціяне – пашыраем культуру клопату і салідарнасці”, - так гучыць тэма паслання Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу да вызнаўцаў будызму, якія адзначаюць свята Весак.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Трагічная сусветная сітуацыя, звязаная з COVID-19, заклікае паслядоўнікаў усіх рэлігій па-новаму супрацоўнічаць у служэнні чалавецтву; тут патрэбна “усеагульная салідарнасць”, якая дазволіць чалавецтву разам пераадолець цяжкі крызіс; пакуты, выкліканыя пандэміяй, усвядомілі нам уразлівасць і ўзаемазалежнасць, якую мы падзяляем, - такія думкі гучаць у тэксце.

Аўтары ўзгадваюць будыйскае вучэнне пра Брахма-віхары, чатыры будыйскія цноты, якое прапануе пасланне салідарнасці і актыўнага клопату.

“Няхай драматычная сітуацыя з пандэміяй COVID-19 умацуе нашы сяброўскія сувязі і яшчэ больш аб'яднае нас у служэнні чалавечай сям'і, прыняўшы "культуру дыялогу ў якасці шляху; узаемнае супрацоўніцтва як кодэкс паводзін; узаемаразуменне як метад і стандарт" (Fratelli tutti, 285)”, - гаворыцца ў сёлетнім віншавальным пасланні да будыстаў.

Весак, гэта традыцыйнае будысцкае свята ў гонар нараджэння, прасвятлення і сыходу ў нірвану Гаўтамы Буды.
 

26 мая 2021, 12:15