Пошук

Vatican News
Францішак з Прэзідэнтам Аргентыны Альберта Фернандэсам Францішак з Прэзідэнтам Аргентыны Альберта Фернандэсам 

Пантыфік прыняў Прэзідэнта Аргентыны

13 мая 2021 г. Францішак прыняў Прэзідэнта Аргентыны Альберта Фернандэса. Сустрэча адбылася ў гасцінай Залы Паўла VI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік аргентынскай дзяржавы разам з сваімі супрацоўнікамі сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, кардыналам П'етра Паралінам, якога суправаджаў Сакратар па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

У ватыканскім камюніке падкрэсліваецца, што "падчас сардэчных перамоў” з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята абмяркоўвалася сітуацыя ў Аргентыне, у першую чаргу ў кантэксце пандэміі, эканамічна-фінансавага крызіса і барацьбы з беднасцю. Падкрэсліваўся значны ўклад Каталіцкага Касцёла ў пераадоленне гэтых праблем.

Каментуючы сваю 25-хвілінную размову з Папам, Фернандэс падзяліўся, што Францішак выказаў сваю падтрымку нороду Аргентыны. Кіраўнік дзяржавы запрасіў Святога Айца наведаць Радзіму.

З моманту абрання на Пасад св. Пятра Францішак прымаў трох Прэзідэнтаў Аргентыны: чатыры разы Крысціну Кіршнэр, двойчы Маўрыцыа Макры і цяпер у другі раз Альберта Фернандэса.
 

14 мая 2021, 12:17