Пошук

Кардынал Равазі і кс. Санчэс дэ Тока, старшыня падсакратар Папскай рады па культуры, падчас сумеснай сесіі Папскіх акадэмій. Кардынал Равазі і кс. Санчэс дэ Тока, старшыня падсакратар Папскай рады па культуры, падчас сумеснай сесіі Папскіх акадэмій. 

Навукоўцам з Венгрыі і Італіі ўручаць Прэмію Папскіх акадэмій

Венгр Гёзо Ворош і італьянцы Даменіка Бэначы і Габрыэле Касцілья сталі лаўрэатамі Прэміі Папскіх акадэмій за 2020 г. Раней узнагароды не ўдалося ўручыць з прычыны пандэміі COVID-19.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рашэнне абвясціла 12 мая 2021 г. Папская рада па культуры. Уручэнне адбудзецца ў пачатку 2022 г. Залаты медаль пантыфіката за 2020 г. атрымае Ворош – член Венгерскай акадэміі мастацтваў, срэбны – Бэночы і Касцілья.

Венгерскага навукоўца ўзнагародзяць за працу Археалагічныя раскопкі Махера (Machaerus Archaeological Excavations), якая выйшла ў трох тамах у італьянскім выдавецтве Edizioni Terra Santa у 2013, 2015 і 2019 гадах. Бэначы атрымае Прэмію за доктарскую дысертацыю на тэму хрысціянскіх надпісаў у Катакомбах св. Каліста (Le Iscrizioni Cristiane dell'Area I di Callisto), якую абараніў у Папскім інстытуце хрысціянскай археалогіі. Касцілья стаў лаўрэатам дзякуючы сваёй манаграфіі на тэму хрысціянскай тапаграфіі цэнтральна-паўночнай Тасканы (Topografia Cristiana della Toscana centro-settentrionale), апублікаванай Папскім інстытутам хрысціянскай археалогіі.

Каардынацыйная рада, якая прысуджае Прэмію, была створана Янам Паўлам ІІ у лістападзе 1995 г. У яе склад уваходзяць старшыні сямі Папскіх акадэмій: св. Тамаша Аквінскага, Тэалогіі, Міжнароднай Марыйнай, Літаратуры і выяўленчага мастацтва, Рымскай археалогіі, Cultorum Martyrum і Academia Latinitatis.

Рада, якую ўзначальвае старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі, збіраецца раз на год для прадстаўлення агульнага даклада аб дзейнасці асобных акадэмій і каардынацыі іх дзейнасць.
 

13 мая 2021, 11:44