Пошук

Vatican News
Ватыкан. Ілюстрацыйнае фота Ватыкан. Ілюстрацыйнае фота 

Духоўная семінарыя св. Пія X пераедзе за тэрыторыю Ватыкана

З верасня 2022 г. Ніжэйшая духоўная семінарыя св. Пія X зменіць сваю дыслакацыю і пераедзе ў больш зручнае месца, за межы Ватыкана.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У паведамленні Святога Пасаду гаворыцца, што Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кс. Анджэла Магістрэлі, рэктара адукацыйнай установы, і асабіста давёў да яго рашэнне. Новая сядзіба будзе больш зручнай для вучобы і адпачынку падлеткаў.

“Францішак выказаў глыбокую ўдзячнасць кс. Магістрэлі за працу, праведзеную ўстановай за апошнія 75 гадоў з дня заснавання, прызнаўшы, што яна захоўвае сваё адукацыйнае значэнне, і папрасіўшы працягваць каштоўнае літургічнае служэнне, якое нясуць маладыя навучэнцы ў ватыканскай базыліцы”, - гаворыцца ў адмысловым паведамленні.

Папа спадзяецца, што новы этап у жыцці і дзейнасці Ніжэйшай духоўнай семінарыі св. Пія X дасць ёй магчымасці для росту і развіцця, асабліва ў спрыянні пакліканням да святарства.
 

26 мая 2021, 11:39