Пошук

Vatican News
Кабінет для вакцынацыі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Кабінет для вакцынацыі ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: вакцына для бяздомных і хворых

Асацыяцыя Siloe, якая на працягу 12 гадоў падтрымлівае хворых і іх сем'і, перадала Апостальскай элемазінарыі 50 доз вакцыны супраць каронавіруса.

У выніку больш бяздомных і людзей з анкалагічнымі захворваннямі, якія карыстаюцца ватыканскай амбулаторыяй, што знаходзіцца пад каланадай Берніні на плошчы св. Пятра, атрымаюць прышчэпку супраць COVID-19.

Да ініцыятывы па вакцынацыі бяздомных і бедных можна далучыцца праз сайт www.elemosineria.va. Набыццё чарговых доз вакцыны будзе залежаць ад колькасці сабраных сродкаў.
 

19 красавіка 2021, 10:26