Пошук

Vatican News
Інфармацыйны банер праекту Лета для рабят Інфармацыйны банер праекту Лета для рабят  

Ватыкан: летняя кампанія для дзяцей

Другі год запар Святы Пасад рыхтуе летнюю кампанію для дзяцей сваіх свецкіх супрацоўнікаў. Такім чынам арганізатары хочуць дапамагчы бацькам у нялёгкі час пандэміі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Летнік будзе праходзіць з 21 чэрвеня па 30 ліпеня 2021 г., з панядзелка па пятніцу, непасрэдна ў Ватыкане, у спецыяльна пераабсталяваных памяшканнях. Будуць гульні, танцы, спартыўныя мерапрыемствы, мастацкія майстэрні, шоу і заданні, з якімі дзецям давядзецца спраўляцца кожны дзень. Праграма распрацавана з улікам розных узроставых груп. Падлеткі застануцца пад наглядам групы аніматараў. Будуць захоўвацца ўсе стандарты бяспекі.

У гэты асаблівы год, прысвечаны энцыкліцы Laudato si', арганізатары хочуць наблізіць дзяцей да хрысціянскага разумення сучасных экалагічных і сацыяльных праблем.
 

27 красавіка 2021, 12:05