Пошук

Прафесар Стэфана Дзаманьі Прафесар Стэфана Дзаманьі 

Старшыня Папскай акадэміі пра залежнасць эканомікі ад палітыкі

Старшыня Папскай акадэміі сацыяльных навук лічыць тэрмінова неабходным, каб дзяржавы звярнулі ўвагу на падыход да чалавечай працы, які прапануе вучэнне Каталіцкага Касцёла.

Прафесар Стэфана Дзаманьі звярнуў увагу на радыкальную недаацэнку працы чалавека ў сучасным грамадстве, асабліва ў кантэксце капіталістычнай рынкавай эканомікі, дзе прыярытэт перамясціўся з вытворчасці на спажыванне. Выігрывае той, хто перакананае большую колькасць людзей набываць яго тавары.

“Гэта значыць, што праца разумеецца выключна ў карыслівым ключы”, хоць яна павінна ўлічваць “вымярэнне годнасці чалавека”, пра што казаў св. Ян Павел ІІ, - заўважыў ватыканскі навуковец.

Дзаманьі нагадаў пра эпахальную змену, здзейсненую св. Бэнэдыктам Нурсійскім, які сваім дэвізам Ora et Labora паставіў працу і малітву на адзін узровень. На яго думку, у наш час неабходна вярнуць належныя адносіны да чалавечай працы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах.

Каментуючы словы Святога Айца пра эканоміку, якая не павінна кіраваць палітыкай, навуковец звярнуў увагу на залежнасць многіх палітыкаў ад эканамічных і фінансавых сіл. Прыкладам гэтага можа быць сітуацыя з вакцынай ад каронавіруса.

“Ці магчыма, каб пяць фармацэўтычных кампаній трымалі пад пагрозай увесь свет, не дазваляючы іншым суб’ектам вырабляць вакцыну па ліцэнзіі. Гэта вельмі сур’ёзная сітуацыя”, - сказаў старшыня Папскай акадэміі сацыяльных навук, падкрэсліваючы, што перад абліччам смерці мноства людзей павінны ўжывацца нормы не прыватнага, а публічнага права.
 

17 красавіка 2021, 13:11