Пошук

Vatican News
Кардынал Леанарда Сандры падчас візіту ва Украіну. 2019.06.23 Кардынал Леанарда Сандры падчас візіту ва Украіну. 2019.06.23 

Кардынал: пасрэдніцтва Ватыкана толькі сумесна з Мінскай групай

Любое пасрэдніцтва Святога Пасаду паміж Украінай і Расіяй можа адбывацца толькі ў рэчышчы працы Мінскай групы, - патлумачыў кардынал Леанарда Сандры рэсурсу Repubblica.it.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў заявіў, што нічога не ведае пра магчымую сустрэчу Пуцін-Зяленскі-Францішак, і нагадаў, што Святы Айцец заўсёды гатовы падтрымаць любую ініцыятыву, якая спрыяе міру, дыялогу і сустрэчы, незалежна ад месца яе рэалізацыі. Такім чынам ён пракаментаваў словы Прэзідэнта Украіны, які заявіў, што Ватыкан можа стаць "аптымальным месцам" для перамоў з Расіяй па Данбасе.
 

29 красавіка 2021, 12:04