Пошук

Францішак падчас Angelus Францішак падчас Angelus 

Regina Caeli зноў з акна Апостальскага палаца

У бліжэйшую нядзелю, 18 красавіка 2021 г., Францішак прамовіць велікодную марыйную малітву Валадарка неба і прывітае вернікаў, якія збяруцца на плошчы св. Пятра, з акна Апостальскага палаца.

У апошнія тыдні самае вядомае акно ў свеце заставалася зачыненым. Першы лакдаўн з прычыны пандэміі каронавіруса, калі Папа вымушаны быў праводзіць нядзельную малітву з бібліятэкі Апостальскага палаца, трываў з 8 сакавіка па 24 мая 2020 г. Пасля Angelus адбываўся ў звычайнай форме, так было да 20 снежня. З 7 лютага па 14 сакавіка 2021 г. малітва зноў праходзіла пры адчыненым акне і з прысутнасцю вернікаў на плошчы св. Пятра. З 21 сакавіка ў нядзелі яно не адчынялася.

Пачынаючы з пантыфікату Яна XXIII (1958-1963) у нядзельны поўдзень Папа з’яўляецца ў акне 4-га паверха Апостальскага палаца. Цэнтральным пунктам набажэнства становіцца марыйная малітва – Angelus або Regina Caeli. Перад ёй Пантыфік агучвае сваё разважанне на тэму нядзельнага Евангелля, а пасля яе кіруе зварот, які тычыцца розных тэм, ад душпастырскіх да грамадска-палітычных.
 

15 красавіка 2021, 11:21