Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Кардынал Уэле: патрэбна прасоўванне святарскіх пакліканняў

Касцёл перажывае цяжкасці, існуе моцная, хоць і павярхоўная напружанасць, для пераадолення якой патрэбны тэалагічны роздум пра таямніцу Касцёла, служэнне і харызму, - лічыць кардынал Марк Уэле.

Іерарх звярнуў увагу на актуальнасць і вялікую важнасць сімпозіума па святарстве, які арганізуе Апостальская Сталіца. Ён пройдзе ў лютым 2022 г. Галоўнымі адрасатамі форума стануць біскупы з усяго свету.

Прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў анансаваў, што, нягледзячы на пастулаты, вылучаныя, між іншым, так званым Сінадальным шляхам у Германіі, у цэнтры сімпозіума не будзе такіх тэм, як адмена цэлібату. Ён падкрэсліў, што арганізатары перакананыя ў каштоўнасці святарскага цэлібату, а цяперашні крызіс звязаны з дрэнным разуменнем і прыняццем Другога Ватыканскага Сабору.

“Галоўнай мэтай сімпозіума будзе глыбокая тэалагічная рэфлексія. Гэта будзе акадэмічнае мерапрыемства. Яго ўдзельнікі – вельмі кампетэнтныя людзі ў дадзенай галіне. Гэта будзе сапраўдная тэалагічная дыскусія, але яна падыходзіць для ўсіх. Будзем верыць, што мерапрыемства паспрыяе новаму энтузіязму і новай прыхільнасці на карысць пакліканняў. Мы спадзяёмся, што зможам абудзіць маладых людзей да ўдзелу ў жыцці Касцёла ў імя прынятага хросту, але і паклікання да пэўнага служэння”, - адзначыў арганізатар форуму.

Кардынал Уэле звярнуўся да біскупаў з заклікам прыняць удзел у разважанні і працы на карысць пакліканняў.
 

15 красавіка 2021, 12:18