Пошук

Vatican News
Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота Бэнэдыкт XVI. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Бэнэдыкту XVI споўнілася 94 гады

16 красавіка 2021 г. Бэнэдыкту XVI, 265-му Пантыфіку ў гісторыі Касцёла, споўнілася 94 гады. Як пераемнік св. Яна Паўла II, ён кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 г. да адстаўкі ў 2013 г.

Бэнэдыкт XVI быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-1057) Сваё папскае імя ён выбраў са спасылкай на “Папу міру” Бэнэдыкта XV і апекуна Еўропы св. Бэнэдыкта Нурсійскага. Да абрання Наступнікам св. Пятра, у 1983-2005 гг., быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння і адным з самых блізкіх паплечнікаў Яна Паўла ІІ.

У пачатку красавіка нямецкі каталіцкі штотыднёвік Die Tagespost апублікаваў вялікае інтэрв’ю з Папам-эмерытам, які распавёў, што з вялікім прызнаннем паставіўся да рашэння Францішка абвясціць Год св. Юзафа і заклікаў католікаў прачытаць Апостальскі ліст Patris corde, просты, але глыбокі ў сваім змесце тэкст.

“Лічу, што гэты тэкст трэба чытаць і разважаць зноў і зноў, каб такім чынам спрыяць ачышчэнню і паглыбленню нашага культу святых у цэлым, і св. Юзафа ў прыватнасці. Яго маўчанне – гэта фактычна пасланне. Гэта выражае “так”, якое ён узяў на сябе, з’яднаўшыся з Марыяй і, такім чынам, з Езусам”, - пракаментаваў ён.
 

16 красавіка 2021, 09:15