Пошук

Падчас візіту Яна Паўла ІІ ў рымскую сінагогу Падчас візіту Яна Паўла ІІ ў рымскую сінагогу 

35 гадоў таму адбыўся гістарычны візіт Яна Паўла ІІ у сінагогу

У гэты дзень 35 гадоў таму, 13 красавіка 1986 г., Пантыфік упершыню ў гісторыі наведаў сінагогу. Гэта зрабіў Ян Павел II.

Нядзельным вечарам Папа адправіўся ў рымскую Вялікую сінагогу. Ля варот яго сустракаў галоўны равін Рыма Эліягу Тоаф. Яны абняліся. Сінагагальны хор выканаў “Аллелюя”.

Малітоўны зала была поўная. Журналісты адразу ж звярнулі ўвагу, што крэслы для Яна Паўла II і рабіна Эліягу былі ўсталяваныя на адным узроўні. Равін цёпла прывітаў Пантыфіка ў малітоўным доме юдэяў, і выказаў надзею на тое, што змрочныя старонкі гісторыі, звязаныя з варожасцю паміж дзвюма канфесіямі, назаўжды засталіся ззаду.

Ян Павел II на іўрыце падзякаваў за запрашэнне наведаць сінагогу. У сваёй прамове ён адзначыў, што Халакост стаў драмай для ўсяго чалавецтва, і распавёў пра свае перажыванні пасля візіту ў Аўшвіц у 1979 г. – ён стаў першым Папам, які наведаў былы лагер смерці. “Касцёл глыбока шкадуе аб пераследзе яўрэяў і праявах антысемітызму ва ўсе часы. Для таго, каб пераадолець усе наступствы мінулага зла, нам спатрэбяцца доўгія гады, мы ўсё яшчэ ў пачатку шляху”, - заявіў Ян Павел II, заклікаўшы да прымірэння паміж хрысціянамі і юдэямі. “Яўрэі – нашыя ўмілаваныя браты, - абвясціў ён. - У нейкім сэнсе, яны нашы старэйшыя браты”.

Перад тым, як выйсці з сінагогі, Ян Павел II затрымаўся для кароткай размовы сам-насам з Эліягу Тоафам. Як паведаміў пасля равін, яе галоўным зместам стала неабходнасць паўсюднай барацьбы з антысемітызмам.

Ізраільская і міжнародная яўрэйская прэса высока ацаніла той гістарычны візіт Яна Паўла II.
 

13 красавіка 2021, 12:37