Пошук

Vatican News
Плакаты з анонсам папскага візіту ў Багдадзе Плакаты з анонсам папскага візіту ў Багдадзе 

Зала Друку: візіт Папы ў Ірак адбудзецца, нягледзячы на цяжкасці

Апостальскі візіт Францішка ў Ірак адбудзецца, нягледзячы на цяжкасці, звязаныя з каронавіруснай пандэміяй, запэўніў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні.

Падчас прэзентацыі папскага падарожжа, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы таксама звярнуў увагу на тое, што Пантыфік упершыню наведае краіну з шыіцкай большасцю.

Бруні адзначыў, што гэта падарожжа будзе значна адрозніваецца ад папярэдніх. Неабходна ўлічваць наяўнасць COVID-19 і санітарныя абмежаванні, уведзеныя іракскімі ўладамі, дзяржаўнымі і касцёльнымі. Візіт Францішка стане “экстрэмальным жэстам любові".

"У пэўным сэнсе гэта будзе "віртуальнае" падарожжа, наколькі гэта магчыма ў такой краіне, як Ірак, дзе не ўсюды ёсць інтэрнэт, асабліва калі гаворка ідзе пра сельскую мясцовасць", - растлумачыў прадстаўнік Святога Пасаду. За выключэннем Эрбіла, Папа не сустрэне натоўпаў людзей.

Падарожжа адбудзецца, як сказаў сам Пантыфік, нават калі большасць іракцаў і ўбачаць яго толькі па тэлевізары. Але людзі будуць ведаць, што ён фізічна прысутнічае ў іх краіне, і гэта важна, - адзначыў кіраўнік Залы Друку. Усе мерапрыемствы з удзелам Папы будуць трансліравацца ў прамым эфіры, за выключэннем сустрэчы з аяталой Аль-Сістані.

Візіт Францішка ў Ірак таксама стане асаблівым з пункту гледжання бяспекі, - сказаў Бруні. Ён нагадаў, што "заўсёды падчас папскіх падарожжаў даступны бронеаўтамабіль", і на гэты раз "яго, верагодна, выкарыстаюць". Святы Айцец будзе ўвесь час рухацца ў закрытай машыне. У папамабіль ён перасядзе толькі на стадыёне ў Эрбіле, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.
 

03 сакавіка 2021, 11:17