Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскія музеі часова зачыняюцца для наведвальнікаў

Ватыкан уводзіць часовую забарону на наведванне Ватыканскіх музеяў і папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

Рашэнне было прынята згодна з пастановай урада Італіі аб узмацненні абмежаванняў на фоне пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне. Яно ўступіла ў сілу 15 сакавіка 2021 г. і будзе дзейнічаць да 6 красавіка 2021 г. Усім, хто ўжо набыў білеты на наведванне ўзгаданых гісторыка-культурных аб’ектаў, будуць вернуты грошы.

Гэта ўжо трэці раз, калі знакавыя турыстычныя аб’екты Святога Пасаду зачыняюцца для наведвальнікаў па прычыне пандэміі каронавіруса. Спачатку забарона была ўведзена на перыяд з 9 сакавіка па 1 чэрвеня 2020 г., а потым – з 6 лістапада 2020 г. па 1 лютага 2021 г.

Імкнучыся падтрымліваць сувязь з грамадскасцю і ўсімі прыхільнікамі высокага мастацтва, кіраўніцтва ватыканскіх музеяў у Instagram-акаўнце ўстановы запэўніла, што “будзе штотыднёва публікаваць найбольш прыгожыя фотаздымкі сваіх наведвальнікаў”. Акрамя таго, будуць весціся трансляцыі на YouTube-канале Ватыканскіх музеяў.
 

16 сакавіка 2021, 08:39