Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Вялікі тыдзень і Вялікдзень у Ватыкане

У Ватыкане апублікавалі праграму літургічных цэлебрацый і іншых мерапрыемстваў Вялікага тыдня і Вялікадня 2021 г., у якіх прыме ўдзел папа Францішак.

У Пальмовую нядзелю, 28 сакавіка, у 10.30 Папа ўзначаліць св. Імшу пры Алтары катэдры ў базыліцы св. Пятра.

У Вялікую сераду, 31 сакавіка, у 9.15 з бібліятэкі Апостальскага палаца будзе трансліравацца штотыднёвая агульная аўдыенцыя.

У Вялікі чацвер, 1 красавіка, у 10.00, Францішак будзе цэлебраваць Імшу Хрызма пры Алтары катэдры базылікі св. Пятра. У той жа дзень і там жа ў 18.00 дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал Джавані Батыста Рэ ўзначаліць Імшу Вячэры Пана. Папа не будзе прысутнічаць на ёй.

У пятніцу, 2 красавіка, у 18.00 Святы Айцец правядзе літургію Мукі Пана, якая адбудзецца пры Алтары катэдры, а ў 21.00 на плошчы св. Пятра ўзначаліць набажэнства Крыжовага шляху.

У суботу, 3 красавіка, у 19.30 пры Алтары катэдры ў базыліцы св. Пятра, Францішак будзе цэлебраваць Велікодную вігілію. На наступны дзень, у 10.00 ён адправіць Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра і ўдзеліць благаслаўленне Urbi et Orbi.

У панядзелак, 5 красавіка, апоўдні з бібліятэкі Апостальскага палаца Святы Айцец памоліцца з вернікамі Валадарка неба.
 

24 сакавіка 2021, 11:59