Пошук

Vatican News
Дэрматалагічная клініка Istituto Dermopatico dell'Immacolata Дэрматалагічная клініка Istituto Dermopatico dell'Immacolata  (Claudio gattei)

Італьянскі генерал будзе кіраваць касцёльнай медустановай

Святы Айцец прызначыў былога кіраўніка італьянскай фінансавай паліцыі 69-гадовага генерала Саверыа Капалупа кіраўніком бальніцы, якая сутыкнулася з фінансавымі цяжкасцямі.

Зала Друку Святога Пасаду паведаміла, што італьянец заменіць на гэтай пасадзе кс. Джузэпэ Пушэду, які з лістапада 2020 г. часова ўзначальваў раду Фонду імя Луіджы Марыі Монці, што кіруе Istituto Dermopatico dell'Immacolata, аўтарытэтнай, але эканамічна праблемнай дэрматалагічнай клінікай у Рыме.

Медыцынская ўстанова, заснаваная Кангрэгацыяй Сыноў Беззаганнага Зачацця, пацярпела сур'ёзны фінансавы і адміністрацыйны крызіс у 2012 г., што прымусіла Святы Пасад у 2013 г. правесці надзвычайную рэструктурызацыю. З 2015 г. шэфства над клінікай узяў на сябе Фонд імя Луіджы Марыі Монці.

Генерал Капалупа, эксперт у галіне фінансавага аўдыту і з 2019 г. дарадца Святога Пасаду па эканамічных і падатковых пытаннях, будзе пятым старшынёй Фонду.

Асноўным напрамкам душпастырскай дзейнасці Кангрэгацыі Сыноў Беззаганнага Зачацця з'яўляецца медыцынскае і адукацыйнае апостальства.
 

23 сакавіка 2021, 10:44