Пошук

Францішак падчас сустрэчы з Трыбуналам Рымскай Роты Францішак падчас сустрэчы з Трыбуналам Рымскай Роты 

Францішак прызначыў дэкана Рымскай Роты

Святы Айцец прызначыў кс. Алехандра Арэлана Сэдзіё дэканам Трыбунала Рымскай Роты. Ён добра ведае судовую ўстанову, бо з 2007 г. працуе ў ёй прэлатам-рэвізорам.

Святар нарадзіўся ў 1962 г. у Оліяс-дэль-Рэй, у Іспаніі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у кастрычніку 1987 г. у Таледа як член Святарскага Брацтва Работнікаў Валадарства Хрыстовага. Абараніў дактарат па Кананічным праве ў Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У мінулым быў суддзёй у Трыбунале Роты Апостальскай нунцыятуры ў Іспаніі і выкладчыкам Кананічнага права і юрыспрудэнцыі.

Апостальскі Трыбунал Рымскай Роты з'яўляецца вышэйшым апеляцыйным судом Каталіцкага Касцёла. Назва Рота (кола) пайшла ад круглага пакоя, у якім першапачаткова сустракаліся суддзі, званыя аўдытарамі, каб слухаць справы. Каталіцкі Касцёл мае завершаную юрыдычную сістэму, якая з'яўляецца самай старой з тых, што выкарыстоўваюцца сёння.
 

30 сакавіка 2021, 12:49