Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: кожны чалавек мае права на эканамічную ініцыятыву

“Свабода чалавека ў эканамічнай сферы з’яўляецца фундаментальнай каштоўнасцю і неад’емным правам, якое трэба ахоўваць і бараніць”, - падкрэсліў Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры АБСЕ.

Мансеньёр Януш Урбанчык прыняў удзел у заключнай сустрэчы, прысвечанай падрыхтоўцы да 29-га Эканоміка-экалагічнага форума, які штогадова праводзіцца па ініцыятыве Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, што кожны чалавек павінен мець права на рэалізацыю сваіх талентаў. У сувязі з гэтым, ён заклікаў дзяржавы-члены арганізацыі гарантаваць усім сваім грамадзянам справядлівы і роўны доступ да рынку працы. Дыпламат звярнуў увагу таксама на важнасць забеспячэння роўнасці палоў у працоўнай сферы і доступу да прафесійнага навучання.

Прадстаўнік Святога Пасаду заўважыў таксама, што сям’я – гэта асноватворная ячэйка грамадства і важны элемент эканамічнага жыцця. Ён пажадаў, каб сфера працы была арыентавана на сям’ю.

Прадстаўнік Святога Пасаду звярнуў увагу таксама на ролю жанчын, якія займаюцца працай, што не аплочваецца. Іх дзейнасць мае важнае значэнне для ўсяго грамадства: яны выхоўваюць дзяцей, клапоцяцца пра пажылых і г.д. Яны практычна рэалізуюць “сацыяльныя паслугі”, што дазваляе дзяржаве эканоміць вялікую колькасць рэсурсаў.

Ватыканскі дыпламат заклікаў прыкладаць больш намаганняў, накіраваных на спрыянне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі ў сферы аплаты працы і сацыяльных гарантый.
 

17 лютага 2021, 14:59