Пошук

Папа ўручае берэт кардыналу Маўра Гамбэці Папа ўручае берэт кардыналу Маўра Гамбэці 

Пантыфік прызначыў новага вікарыя для Дзяржавы Ватыкан

20 лютага 2021 г. Пантыфік прыняў адстаўку кардынала Анджэла Камастры з пасады Генеральнага вікарыя Яго Святасці для Дзяржавы Ватыкан, архіпрэзбітэра базылікі св. Пятра і старшыні Фабрыкі св. Пятра.

На ўзгаданыя пасады Папа прызначыў 55-гадовага італьянскага кардынала Маўра Гамбэці, былога Генеральнага настаяцеля кляштару св. Францішка у Асізі. Іерарх атрымаў кардынальскую годнасць падчас апошняга кансісторыя, які прайшоў 28 лістапада 2020 г.

77-гадовы кардынал Камастры займаў пасаду Папскага вікарыя для Дзяржавы Ватыкан з 2005 г. У 2006 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў яго таксама архіпрэзбітэрам базылікі св. Пятра і старшынёй Фабрыкі св. Пятра. У 2007 г. ён быў уключаны ў Калегію кардыналаў. Да прызначэнняў у Ватыкане, з 1996 г., іерарх быў Папскім дэлегатам для санктуарыя Святога Дома ў Ларэта.

 

20 лютага 2021, 13:27