Пошук

Vatican News
Францішак падчас "Анёл Панскі" Францішак падчас "Анёл Панскі"  (AFP or licensors)

“Анёл Панскі” зноў з акна Апостальскага палаца

У наступную нядзелю, 7 лютага 2021 г., Францішак памоліцца “Анёл Панскі” з акна бібліятэкі Апостальскага палаца і зробіць гэта разам з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра.

З 20 снежня 2020 г. марыйная малітва адбывалася пры зачыненым акне ў рэжыме тэлетрансляцыі з бібліятэкі Апостальскага палаца. Гэта было звязана з сур’ёзнымі абмежаваннямі, уведзенымі ў Рыме з прычыны пандэміі каронавіруса.

Такія ж меры ўводзіліся падчас першай хвалі каронавіруса, мінулай вясной. “Анёл Панскі” і “Валадарка неба” трансліраваліся з бібліятэкі Апостальскага палаца з 8 сакавіка па 24 мая 2020 г.
 

04 лютага 2021, 10:43