Пошук

Vatican News
Купал базылікі св. Пятра. Ілюстрацыйнае фота Купал базылікі св. Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Змены ў раскладзе папскіх цэлебрацый і аўдыенцый

Папа не зможа ўзначаліць цэлебрацыі і правесці запланаваныя на бліжэйшыя дні сустрэчы ў сувязі з паўторным абвастрэннем ішыясу, - паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Матэа Бруні ўдакладніў, што св. Імшу 24 студзеня 2021 г. у ватыканскай базыліцы замест Пантыфіка будзе цэлебраваць арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі. Тым не менш апоўдні Францішак правядзе малітву “Анёл Панскі”, якая будзе трансліравацца з Папскай прыватнай бібліятэкі ў Апостальскім палацы.

Сустрэча з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы, запланаваная на 25 студзеня, была перанесена на іншы тэрмін, а малітву Нешпараў у базыліцы св. Паўла за мурамі з нагоды завяршэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян узначаліць кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
 

24 студзеня 2021, 09:32