Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: адменена прэвентыўная мера да Чэчыліі Мароньі

Абвінавачаная ў растраце фінансавых сродкаў Святога Пасаду Чэчылія Маронья зможа ўдзельнічаць у судовым працэсе без прымянення да яе прэвентыўнай меры.

13 студзеня 2021 г. следчы суддзя Ватыканскага Трыбунала на просьбу Упраўлення Прамотара справядлівасці адмяніў меры абмежавання, вынесеныя супраць Чэчыліі Мароньі, абвінавачанай у растраце сродкаў. Ініцыятыва, між іншым, мае на мэце дазволіць абвінавачанай прыняць удзел у судовым працэсе ў Ватыкане.

Ужо больш за год ватыканскія следчыя органы расследуюць сітуацыю вакол куплі-продажу лонданскай нерухомасці на Слоан-Авеню. У справе фігуруюць брокер Джанлуіджы Торцы і ўжо ўзгаданая Чэчылія Маронья.

Падазроная інвестыцыя была выкрыта падчас унутранай ватыканскай праверкі ў кастрычніку 2019 г. Рэвізор паінфармаваў аб ёй Святога Айца, які ўхваліў расследаванне на прадмет выяўлення карупцыйнага складніка. Да адказнасці былі прыцягнуты таксама службовыя асобы Дзяржсакратарыята, у іх офісах быў праведзены вобыск.

Джанлуіджы Торцы арыштавалі 5 чэрвеня 2020 г. Брокеру былі высунуты абвінавачванні ў вымагальніцтве, растраце сродкаў, махлярстве ў абцяжарвальных акалічнасцях і адмыванні грошай. Але па выніках допытаў ватыканскі Прамотар справядлівасці прыняў рашэнне аб яго часовым вызваленні да суда.
 

19 студзеня 2021, 11:29